18 августа 1982
Владимир Короткевич
15℃. Пахмура, крапае дождж. Учора з’явіўся чалавек пад мухай, які крычаў, што ён старэйшы інспектар крымінальнага вышуку Бельскі Мікалай Міхайлавіч, і пачаў крычаць, што толькі ён можа раскрыць нашу справу. Удалося вызваць патруль. Тыпа абшукалі, арыштавалі, надзелі наручнікі і павязлі. Сёння выявілася, што ён сапраўды той, за каго сябе выдаваў. Чаго яго несла без дакументаў, п’янага ды яшчэ з крыкам, ды яшчэ не ведаючы нашых імён — таямніца. А мне за «Чорны замак» вымова, што адзін міліцыянер крыху адмоўны. Божа мой, ханжаству нашаму няма мяжы!!!