26 июня 1965, Владимир Короткевич | Wir.by

26 июня 1965

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

… страшна ад думкі, што мінаюць тысячы дзён, спраў, падзей, і забываюцца ў нетрах мозгу, і нічым іх не адновіш пасля: нібы і не жыў, не думаў. Нібы не чалавек, а малпа. Магчыма, ёсць рацыя ў тым сцверджанні, што зямля – палігон для гіганцкага вопыту, расы – тое, што і расліны з мечанымі атамамі, кожны чалавек – мікракосм, які так ці іначай адказвае на спрадвечнае пытанне вялікага ўсесусветнага Розуму. І з бясконцых мільярдаў адказаў урэшце вырасце адзін, адзіна верны Адказ.