25 июня 1982
Владимир Короткевич
Стыне пахмурнае неба. +13. Жонка пайшла ладзіць банкет для супрацоўнікаў. Сяджу дома. Атрымаў бандэроль ад Канстанцінавай і адзін прыемны ліст з Масквы. Сядзеў В. Ждановіч, пілі каву, балбаталі аб сім-тым. Словам, размова была цікавая, але са звычайных. Усё ніяк не магу сесці за «Дыяментавы горад», так вырашыў назваць Мсціслаў. А тэрміны падпіраюць, і чорт яго ведае, што з усяго гэтага выйдзе. Бо і скончыць жа «Каласы» абяцаў«. Словам, на 52 г. жыцця трапіў у яшчэ горшую катаргу.