13 февраля 1982, Владимир Короткевич | Wir.by

13 февраля 1982

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

Не зразумееш, сонца ці не. Але ўстаўшы, падышоў да акна кабінета, і ўспыхнула шкло ў слухавым акне дома насупраць, нібы там, на гары, жаркі пажар. І ўтрапёны гвалт вераб’ёў, аж вушы дзярэ. Зараз пайду і гляну з акна кухні… І праўда, сонца, спачатку яркая, а пасля ўсё больш размытая і туманная пляма з абаротнай коскай плямкі пад ёй – Хвастатае сонца. –4,5℃.