Ідзем па начах. Увесь час па флангах, непадалёк ад дарогі, ірвуцца снарады. Немцы, відаць, па шуму трактараў угадваюць нас.
Удзень стаім у стэпе, капаем ровікі. Няпэўнасць нашага становішча мучыць нас.