13 августа 1896
Фердинанд Рущиц
А 6-й ужо падняліся. Тым часам «Wisborg» - о, што за параход! - з'явіўся толькі каля 8-й. Маем яшчэ дзве гадзіны часу. Пасадка. А 10-й знаходзімся на палубе. Усе месцы занятыя, таму капітан саступае сваю каюту Вользе, а я буду яе госцем. На развітанне з Візбай мора пастаралася, і вада слупамі пены падымаецца пад «Vogbrytare» порта. Вельмі маляўніча, але не надта заахвочвае да 48-гадзіннага марскога падарожжа, і яшчэ на такім чаўне.