Царскія вароты. Або ўсё ж такі не? | Wir.by
У гэтай лекцыі даведаемся пра заблытаны лёс помніка са збору мастацкага музея, а таксама пра тое, што ж ён насамрэч такое
art-museumczawus
Нацыянальны мастацкі музей,Станіслаў Чавус

Царскія вароты. Або ўсё ж такі не?

image.pngЗнята з тэхнічнай падтрымкай партала Ethno.by У зборы нацыянальнага мастацкага музея ёсць вельмі цікавы помнік — гэта створкі дзвярэй з разбянымі выявамі святых: чатырох евангелістаў, а над імі — святога Сімяона Стоўпніка і святога Мікалая Цудатворца. Дагэтуль помнік быў атрыбутаваны як царскія вароты — дэталь іканастаса, якая ўяўляе сабой перагародку паміж алтарнай часткай храма і яго асноўным аб’ёмам.

Гэты помнік мае пакручасты лёс: да вайны ён захоўваўся ў Віцебску, пасля быў вывезены ў Германію, а потым, у 1955 годзе, вярнуўся на радзіму. Ці гэта сапраўды былі царскія вароты, ці нешта іншае — расказвае старшы навуковы супрацоўнік нацыянальнага мастацкага музея Станіслаў Чавус.

Гісторыя
Жывапіс
Беларусь
XVII стагоддзе