«Маленне аб чашы» Яна Дамеля | Wir.by
Амаль страчаны шэдэўр беларускага жывапісу, вырваны рэстаўратарамі з нябыту
art-museummonich_zmicier
Нацыянальны мастацкі музей,Зміцер Моніч

«Маленне аб чашы» Яна Дамеля

image.pngЗнята з тэхнічнай падтрымкай партала Ethno.by «Хрыстос у аліўным садзе» — самае буйное з вядомых на сённяшні дзень палотнаў Яна Дамеля. Гісторыя стварэння гэтага выбітнага абраза, як і само жыццё мастака, вельмі цьмяная: яна адкрываецца нам асобнымі дэталямі, якія раскіданы па архіўных дакументах і ўспамінах — напрыклад, у 1850-х гадах Уладзіслаў Сыракомля пісаў, што бачыў гэтую карціну ў мінскім Кальварыйскім касцёле.

Сюжэт гэтага абраза мае розныя назвы: «Хрыстос у аліўным садзе» або «Агонія ў аліўным садзе» — у каталіцтве, «Маленне аб чашы» — у праваслаўі. Малітва Хрыста, якая ўкладаецца ўсяго ў некалькі сказаў, стала падмуркам для мноства жывапісных, літаратурных і музычных твораў. Пра адметнасці палатна Яна Дамеля прапануем даведацца ў новай відэалекцыі ад Мастацкага музея.

Жывапіс
Мінск
ХІХ стагоддзе
Ян Дамель
Алена Аладава