8 February 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

8 February 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Эпоха акцёраў! Пан Рэйган граў у кіно (больш чым пасрэдна), а зараз запраўляе светавымі падмосткамі, і фінал можа быць фіналам без гледачоў. Акцёр тэатра «Рапсодычны» Караль Вайтыла грае папу Іаана Паўла ІІ. Не гісторыя, а тэатр, не палітыка, а суцэльная – дый якая яшчэ бяздарная (туды яе!) – самадзейнасць.