30 January 1982
Uładzimir Karatkievič
Вельмі разумны чалавек. Ведае: певень стаіць на адной назе таму, што калі падыме другую, то ўпадзе. Напісаў пра гэта доктарскую дысертацыю. Абараніў.
Авохці мне —
Нехта спаў на мне:
Андарак не так,
І ў руке пятак (шастак).
Шастак — 6 срэб[раных] грошаў, 12 шастакоў — талер. Талер — 72 срэб[раныя] грошы.
— За што табе толькі плоцяць, калі ты гэтага не ведаеш?
— Мне плоцяць за тое, што я ведаю. А каб мне і кожнаму плацілі за тое, што ён не ведае, — не хапіла б залатых запасаў дзяржавы.
Плоцяць за тое, што дужа многага не ведае.