30 студзеня 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

30 студзеня 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Вельмі разумны чалавек. Ведае: певень стаіць на адной назе таму, што калі падыме другую, то ўпадзе. Напісаў пра гэта доктарскую дысертацыю. Абараніў.

Авохці мне —

Нехта спаў на мне:

Андарак не так,

І ў руке пятак (шастак).

Шастак — 6 срэб[раных] грошаў, 12 шастакоў — талер. Талер — 72 срэб[раныя] грошы.

— За што табе толькі плоцяць, калі ты гэтага не ведаеш?

— Мне плоцяць за тое, што я ведаю. А каб мне і кожнаму плацілі за тое, што ён не ведае, — не хапіла б залатых запасаў дзяржавы.

Плоцяць за тое, што дужа многага не ведае.