9 September 1942
Ivan Mielež
Учора пад Сталінградам — на захад ад яго — нашы зноў адышлі на новы рубеж. У раёне Новарасійска немцы ўклініліся ў нашу абарону. Пад Маздокам немцы зноў пераправіліся цераз раку, ідуць баі па ix знішчэнню.
Усё ж немцы — топчуцца. У баях адбыліся яўныя змены. З 26-га жніўня ля Маздока па сутнасці баі немцы вядуць без поспеху. Ды i ля Сталінграда — баі пазіцыйныя.
З Валодзем Сінюковым хадзілі на кватэру да Галі Гудаковай. Яе дом недалёка ад шпіталя, за Курой. Галя, гэта відаць, закахалася ў Валодзю, ды i Валодзя — нешта незвычайны, быццам прыціх.
Я нечакана ўбачыў на этажэрцы «Тихий Дон» Шолахава. Цэлыя тры кнігі. З зайздрасцю, што тут такое багацце, разглядаў. Галя, мабыць, заўважыла, як блішчалі мае вочы, калі я разглядваў гэтыя бясцэнныя кніжкі, i нечакана расшчодрылася, падарыла ix мне!
У мяне цяпер у тумбачцы цэлае багацце! Дзякуючы Валодзю.
Вярнуў касцюм В. Р. Было няёмка. Але я сказаў, што ў мяне ёсць свой. Ды яна i бачыла.
Я не разумею яе i яе адносін да мяне. Ды i свайга пачуцця не разумею.
Усё ж мне яе вельмі шкада.