15 February 1896, Fierdynand Ruščyc | Wir.by

15 February 1896

Fierdynand Ruščyc

Fierdynand Ruščyc

Пазіруючы, увесь час думаю пра лета. Якія ў мяне планы, як бы найлепш размеркаваць час – каб толькі мець грошы! У Багданаве так выдатна размясціўся і столькі б там меў для малявання. Пайшоў на выставу прыгледзецца да Эдэльфельта, паколькі сам пачаў зімовы эскіз. Увечары Куінджы казаў пра небяспеку, якая пагражае кожнаму жывапісцу на пачатку кар'еры. Тут абавязкова павінна быць разуменне і пахвала.