16 February 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

16 February 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Шэрань танюсенькая, нібы на бровы злёгку дзьмухнулі цукарнай пудрай або кара пасівела. Дзесяць градусаў марозу і вінаватае сонца. На два[рэ] гарлаюць ва ўсе глоткі вераб’і. І – вясенні ўжо – спеў сініцы?

Бэйбас А. П. паспрабаваў артыкулам адкрыць кампанію супраць папы рымскага (узлом непрыдатнымі сродкамі; нельга з тонкім чэрапам гуляць у футбол, а з тоўстым – займацца пытаннямі філасофіі), але «кампанія» тая, па-мойму, пачатак кампаніі-абразы веруючым беларусам-католікам. Паслуга імя таварыша Мядзведзя.