7 January 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

7 January 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Мароз 14,5 ℃ . З раніцы было цудоўнае яснае сонца, пульхны снег (як там будзе з паездкай па Мсціслаўшчыне — невядома, давядуць заносы). Шмат сініц. Позна не спаў і ўстаў позна, а на 14.30 трэба да Рыгора.

16.30 — Таксі. Да Рыгора на каляды.

«Каляды ў доме генія»

Кватэра ў Грышы лепшая на свеце.

Тут філія Грунвальда ў кабінеце,

Ў шуфлядах вершы, лепшыя ў сусвеце,

Індыраў сотня скача ў туалеце.

………………

Між рукапісаў геній Барадулін

Згубіўся з жонкай, Ланай і Рыжуляй.

Вярнуліся ў 12 ночы. Зборы.