6 January 1982
Uładzimir Karatkievič
Мароз мацнее паступова. Сініцы шалеюць на скрынцы з салам.
Вельмі цаніў усе каштоўныя якасці ў сваіх падначаленых (акрамя ўмення самастойна мысліць). А пры размове з начальнікам адмаўляў у гэтай якасці і самому сабе.
Пра цэнз[ара]: «Недапушчальна, каб чыноўнік… вырашаў, што павінны, а што не павінны чытаць грамадзяне краіны, што яны маюць права трымаць у руках, а чаго не маюць».