23 July 1942
Ivan Mielež
Учора баі былі на паўднёвы ўсход ад Варашылаўграда, а сёння яны ўжо ў раёне Цымлянскай i Новачаркаска!
Ашаламляючая вестка! Нават паверыць цяжка! Што адбываецца? Новачаркаск — гэта ж па сутнасці Растоў! I калі ўчора баі былі ў Новачаркаску, дык сёння яны напэўна ў Растове! Цымлянская — не лепш за Новачаркаск, яна прыблізна на той жа паралелі, але глыбока ў нашым тыле. Гэта значыць, што амаль уся Данская вобласць у руках немцаў! Што ўвесь паўднёвы фронт абыдзены з тылу, адрэзаны ад баз. Мы страцілі ўвесь Данбас! Дарагі Каменск далека ў тыле. Той Каменск, у якім мы марылі пра летнія перамогі!
Жахліва думаць i пісаць аб гэтым.