24 June 1982
Uładzimir Karatkievič
Дождж, мокрыя дахі. У 15 г. — 13℃. Мяняюць замкi. Мондры паляк па шкодзе. Працаваць не магу, размовы, шум. Затое цяпер, мабыць, і сам часам не здолееш трапіць у кватэру, асабліва выпіўшы. Сядзеш на прыступкі і будзеш плакаць. І не высадзіш плячом дзверы разам з вушаком, як гэта зрабіў раз я на Веры Харужай. Дзверы-грамілы, дзверы не з рукі.