1 August 1583
Mikałaj Kryštof Radzivił Sirotka
Першага дня жніўня раніцай убачылі мы Кіпр, а каля поўдня мінулі Фамаўгусту, якое, аднак, дзеля далечыні не маглі мы добра бачыць. Пад вечар, як вецер суняўся, прысталі і мы да берага, дзе трохі пахадзіўшы, вярнуліся на джэрму.