26 November 1994
Ivan Šamiakin
Сход сесіі АН. Выступіў Лукашэнка. Мне падабаюцца яго выступленні, яны прывабліваюць шчырасцю. Акцёр. I палітык. Дарэмна некаторыя хмыкалі: дырэктар саўгаса. А якая адукацыя была ў Гітлера, у Сталіна? Можна заглянуць i глыбей: у Напалеона. Я сказаў: палітык. Можа вырасці і палітык. Справа іншая, што прастору яму мала – звязаны, і многія яго абяцанні, у якія сам ён верыць, павісаюць у паветры ці лопаюцца, як пухіры.