19 July 1942
Ivan Mielež
Па-ранейшаму цяжкія баі на поўдзень ад Мілерава.
Прыбыў састаў з раненымі з Варашылаўграда. У дарозе, на станцыі, ён трапіў пад бамбёжку. Многіх раненых забіла. Некалькі вагонаў згарэла, з іншых сарвала дахі. Потым састаў перафарміравалі. Ранены, што апавядаў, ехаў у вагоне без даху.
З прыбыццём гэтых раненых нібыта зноў дыхнула вайной у шпіталі. Гарачым i жорсткім подыхам.