14 October 1941
Ivan Mielež
Прыйшлі гарматы, што абаранялі Паўлаград. Вярнуўся Дубінкін, які пайшоў паўмесяца назад, i яго разлік. Хваліўся, што пяхота была вельмі задаволена імі. Шампанскім пачаставала камандзіра групы.
Начуем у пасёлку каля Чапліна... У 9 гадзін лёг, a ў 11 паднялі. Зняліся з АП i адправіліся назад. Пранізлівы вецер. Праклінаю ўсё ў свеце i самога сябе.