1 July 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

1 July 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

Вось і серадзінны месяц. Апоўдні 18℃. Трэба сёння расправіцца з лістамі, каб заўтра, можа, сесці за «Дыяментавы горад». З ранку сонечна было, цяпер накіпаюць хмары. Устойлівага надвор’я так у гэтым годзе і не бачыў. Дрэннае лета. Ці, можа, гэта мне з гадамі ўсё здаецца горшае і горшае. Але толькі няма ні такіх дабратворных дажджоў, ні такой мяккай, да апошняй жылы гарачай, спякоты. І трава пахне не так, і кветкі не так цвітуць. Ды не, напэўна ж гэта не так, а ўсё астатняе — прытупленне пачуццяў.