26 September 1942
Ivan Mielež
Атрымаў дакументы, з якіх вынікае, што я звальняюся ў 6 м. (шасцімесячны) водпуск, са зняццем з уліку i пераасведчаннем праз 6 м. па месцу жыхарства. З дакументаў таксама вынікае, што я напраўляюся ў Новасібірск. Чаму — у Новасібірск? Ці не ўсё роўна куды?
Я пакуль ведаю толькі кружок на геаграфічнай карце, такі ж, як i пад іншымі, што нічога мне не абяцаюць. Мяне хвалюе толькі прадчуванне невядомасці. Па дарозе я заеду ў Бугуруслан, у бюро даведак.
Але Бугуруслан мне, здаецца, таксама мала абяцае. Невядомая, завабная далячынь, непраніклівая за смугою, загадкавасць далёкага далягляду... Мяне хвалююць прастора i надзеі...
У першы i апоніні раз падняўся ў фунікулёры. Тбілісі з птушынага палёту, Блішчыць звілістая Кура. Палац, муштаід, шпіталь удалечыні. Дахі, дахі, чырвоныя, чарапічныя, шэрыя вуліцы, чорныя, нібы маленькія жукі, аўтамабілі. А далей цякучая, няясная далячынь.
Туды я паеду сёння, i будзе зноў тужліва i сумна. Зноў буду ўспамінаць пакінутых сяброў, сумаваць. Але рашэння не змяню.