24 November 1942, Ivan Mielež | Wir.by

24 November 1942

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Наступленне пад Сталінградам працягваецца з размахам, што займае дух. На паўночна-заходнім напрамку нашы войскі паглыбіліся на захад на 40 км. У раёне Клецкай узяты ў палон тры акружаныя раней дывізіі, разам з трыма генераламі. Захоплена яшчэ 12 тыс. палонных, вялізныя трафеі. Адных танкаў — каля 500.