12 July 1942, Ivan Mielež | Wir.by

12 July 1942

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Штодзень мне робяць перавязкі. Аперацыя гэтая, трэба сказаць, мала прыемная: тады, калі прысохлы бінт аддзіраюць ад раны. Але гэта нічога. Тым больш што сястра i ўрач робяць гэта асцярожна i ўмела.

Я паздаравеў даволі i хадзіў ужо ў парк. Горад, колькі я бачыў яго, увесь у бульварах i прысадах, у зеляніне. Усюды сустракаюцца раненыя, разгульваюць у халатах, як дома.

Нейкая мірнасць быццам ляжыць на дрэвах гэтых, у траве, у ціхіх вулачках. Ціха-ціха навокал, i гэта навявае спакой. I неяк цяжка думаць, што недзе вайна, гінуць людзі.

Але весткі з фронту трывожныя. Тыдзень назад нашы пакінулі Севастопаль. А цяпер нешта нядобрае адбываецца пад Варонежам i Харкавам. Нашы пакінулі Росаш i вядуць баі ў раёне Кантэміраўкі i на Лісічанскім напрамку.