4 October 1942
Ivan Mielež
Мы стаім на капітанскім мастку рачнога парахода. Мора ласкава плешчацца за бортам. Дымяць дзесяткі параходаў на рэйдзе.
Удалечыні ля далягляду частакол рыбацкіх мачт, белыя, быццам крылы чайкi, ветразі. Неймаверны, падманны спакой! Быццам i няма, i не было вайны, смерці. Быццам не побач Сталінград!.. Што там, у Сталінградзе?