15 верасня 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

15 верасня 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

14℃. Неба чыстае з рэдкімі доўгімі мазкамі аблокаў. Узяў з машынкі «Мсціслаў». Ледзь прыехаў — заходзіць Дылеўскі. З гадзіну пагаварылі. І вось ледзь толькі зараз сяду за вычытку. Апошняя (ці апошняя?) работа перад водпускам. А ў 17 г. еду ў грыбы.