16 верасня 1951, Максім Танк | Wir.by

16 верасня 1951

Максім Танк

Максім Танк

Пішу верш «На Волзе». Толькі ніяк не магу знайсці да яго цікавай канцоўкі. Ездзілі з Любашай у Каралішчавічы. Перад сном пачаў перачытваць Клёнаўскія пераклады сваіх вершаў. Пераклады вельмі няўдалыя. Не ведаю, што з імі рабіць, бо кнігу як найхутчэй трэба здаваць у выдавецтва. Відаць, добры перакладчык, як і добры паэт, з’ява – рэдкая. А пераклад часта вырашае лёс паэта. Агулам, той хто не чытае беларускай паэзіі ў арыгінале, не можа судзіць аб яе самабытнасці і арыгінальнасці. Прызнацца, я не прыхільнік даслоўнага перакладу, бо слова залежыць і ад гучання, і семантычнага значэння, і ад спалучэння яго з іншымі словамі, але не магу і мірыцца з рознай адсябяцінай.

Гісторыя Францыска Скарыны
Гісторыя Францыска Скарыны
Уявіце: Мікола Гусоўскі скончвае штодзённую працу над «Песняй пра зубра» і ідзе зірнуць на галоўную навінку ў свеце мастацтва — «Сіксцінскую Мадонну» Рафаэля, а Францыск Скарына перакладае «Псалтыр» пад гук малатка Марціна Лютэра і адпраўляецца праводзіць караблі Фернана Магелана. У адным з сусветаў усё гэта магло адбыцца, бо ўсе гэтыя людзі жылі ў адзін час! 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына друкуе кнігу «Псалтыр» ва ўласным перакладзе. Гэта адначасова і бунт, і прарыў, і поўнае замацаванне Рэнесансу на Беларусі. Беларусы аднымі з першых у свеце маюць пераклад галоўнай еўрапейскай кнігі — Бібліі. У гэты ж час у Еўропе пачынаецца Рэфармацыя, канкістадоры высаджваюцца ў Мексіцы, маскоўскія войскі бяруць у аблогу Полацк, а Фернан Магелан распачынае кругасветнае падарожжа. У нашым новым матэрыяле — таймлайн жыцця Францыска Скарыны і найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў сусветнай гісторыі ў той жа час.
Лізавета ДубінчынаМарыя Бадзей
Чытаць артыкул