4 красавіка 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

4 красавіка 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Апоўдзень – 12 [℃]. Цёпла. Ціхамірнае сонца. Аблокі нібы распусціліся ў небе, іх не відаць, іх прысутнасць можна ўявіць толькі па задымленасці далягляду. Гэта паруе апошні-апошні снег (як у нас у двары пад заходнім плотам і як у Купалаўскім скверы, дзе ўзімку ля дарожкі былі замкавыя снежныя муры) і зямля. Нават птушак нідзе няма.