5 лютага 1992
Алесь Адамовіч
Упарта залятае сінічка (вось ужо 4-ы раз за 15 хвілін) у мой пакой. I да майго ложка ўсё, хаця рэшткі абеду на століку ў другім канцы пакоя. Ну, што хочаш мне паведаміць? Што чакаюць мяне недзе там? Ведаю і безь цябе. Не, буду лічыць, што гэта падарунак мне, покліч да жыцьця.