2 мая 1991, Іван Шамякін | Wir.by

2 мая 1991

Іван Шамякін

Іван Шамякін

З твораў, якія з'явіліся раней «Снежных зім», увагу прыцягнула аповесць «Мост» («Полымя», № 6-7 за 1965 год) — пятая аповесць у раней напісаную, выдадзеную i перавыдадзеную кнігу «Трывожнае шчасце». Гэта, бадай, самая аўтабіяграфічная мая аповесць — пасляваеннае жыццё герояў Пятра i Сашы, жыццё сяла. Пісалася рэч у хрушчоўскую адлігу, раскавана, амаль без аглядкі на цэнзара, унутранага — пэўна. Мяне віншавалі з удачай. Адзін з першых з вялікім артыкулам выступіў у «ЛіМе» Васіль Быкаў, ужо даволі прызнаны пісьменнік, ён узлятаў імкліва, як ніхто з нас. Даў аповесці найвышэйшую ацэнку.

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Чытаць артыкул