5 лютага 1966, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

5 лютага 1966

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Сёння зноў сонца і мароз. Раніцу загублю, так і быць. У лазню збегаю, вось што. Пахвашчуся венікам, каб аж галава ходырам пайшла. А там вярнуся – ды й за працу. І заўтра буду тое самае рабіць. Добра!