26 студзеня 1952, Максім Танк | Wir.by

26 студзеня 1952

Максім Танк

Максім Танк

Атрымаў пісьмо ад рэдактара часопіса «Славяне» і фотаздымкі з Чэхаславакіі. Закончыў пераклад П. Неруды «Хай абудзіцца лесаруб». Рыхтуюся да семінарскіх заняткаў па марксізму-ленінізму. А калі ж зноў вазьмуся за вершы? Мне здаецца, зараз тэхніка верша не іграе ніякай ролі. Яна стала агульна-даступнай. Глыбіня думкі, а не гладкапіс сведчаць аб таленце. Сёння цяжка даць сінтэз паэзіі, бо яна развіваецца ў розных напрамках. Да таго, кожная кананізацыя ў літаратуры і мастацтве – шкодныя. I кожны авангард замяняецца – наступным. Заўсёды была і будзе нараджацца апазіцыя існуючым напрамкам і модам.