26 кастрычніка 1895
Фердынанд Рушчыц
А 1-й гадзіне атрымаў ліст ад Бацькі. Ці можна выказаць словамі, што за гэты час Бацька перажыў? Чалавека, які ўсе свае сілы аддаў службе, выкідаюць накшталт « зношанай пяльчаткі», нават не даючы яму даслужыць 25 гадоў. I хто адважыўся так зрабіць? Людзі, якія не вартыя, каб развязаць шнурок ягонага абутку.
Не магу без хвалявання думаць пра Бацьку. Якія гэта для яго маральныя катаванні. Што мая жальба ў параўнанні з ягонай? Божа, даруй мне. Яшчэ сёння адпісаў Бацьку ліст.