25 кастрычніка 1942, Іван Мележ | Wir.by

25 кастрычніка 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

Быў у райкоме партыі. Стаў на ўлік. Калі афармлялі, жанчына з сектара ўліку выйшла кудысьці, потым вярнулася, назвала ў адзін з кабінетаў. Там сустрэў мяне немалады, кульгавы чалавек, адзін з сакратароў райкома. Распытваў мяне аб фронце, аб руцэ, прыглядваўся хмурным позіркам. Потым сказаў: патрэбны чалавек для работы на нафтапромыслах. Картачка, зарплата добрыя, але работа нялёгкая.

Сказаў не без шкадавання, што мне, відаць, не пад сілу з такой рукой. «Трэба многа ездзіць — гаспадарка ў ix вялікая! Ды i ўмовы жыцця — амаль франтавыя... У полі, на марозе, дзесяць гадзін як мінімум!.. Увогуле, папраўляйся...»

Гэта сустрэча дала зразумець, што ў горада ёсць вельмі важная справа — нафта. Горад працуе на фронт, здабывае для яго паліва. Тут адзін з раёнаў «другога Баку». Трэст «Бугурусланнафта».

Акрамя нафтавікоў, слава горада — лётнае вучылішча. Тут вучацца будучыя ваенныя лётчыкі. На вуліцах можна ўбачыць ix у камбінезонах, унтах. Бачыў, як яны тоўпіліся ля грузавіка на Рэвалюцыйнай, непадалёк ад моста, потым на грузавіку пакацілі за горад, відаць, на аэрадром. Калі ix бачыш, адчуваеш, што гэты ціхі горад звязаны жывой сувяззю з фронтам. Працуе на фронт.

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Чытаць артыкул