26 чэрвеня 1965, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

26 чэрвеня 1965

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Людзям трэба жыць у вёсках і невялічкіх гарадках большую частку года. Толькі там яны – людзі. Хацелася б, хоць калі-небудзь, пабудаваць сабе хаціну на хутары Крыцкага, жыць там, пісаць, заўсёды мець чыстае сумленне, ні на хвіліну не адрывацца ад зямлі і ў яе ж калісьці легчы.

Шкада – ніколі, пэўна, гэтага не будзе. І з-за грошай, і праз іншыя прычыны. Чорны таксама усё жыццё марыў пра свае Цімкавічы, увсеь час складаў з дачкою планы будучага дома, а памёр у каменных джунглях, змучаны безграшовасцю, крытыкамі, уціскам цэнзуры, знявечаны фізічна трыццаць сёмым годам – хай гэтаму году і тым, хто рабілі гэты здзек з сапраўдных, - вечная ганьба і (на зямлі яшчэ) помста.