27 чэрвеня 1982
Уладзімір Караткевіч
Дзень з нейкай шэрай усмешкай. Носіць таполевы пух. Вершам загаварыў (і праўда, даўно не пісаў вершаў. Трэба будзе хоць у Піцундзе накінуцца на іх ды зрабіць хаця дзесятак). Цёпла. Амаль 22?. Хаця б толькі патрымалася цеплыня, каб рэшткі, хаця б толькі рэшткі ўжо амаль знішчанага ўраджаю даспелі, далі людзям сякі-такі хлеб, гародніну, яшчэ нешта. Сёння будзе сціплая вячэра, у Валькі заўтра дзень нараджэння. Пакрысе старэем, а такім людзям здаецца, што і свет старэе разам з імі. А гэта няпраўда. Вечна маладое неба, і вечна застанецца малады таполевы пух.