2 кастрычніка 1942
Іван Мележ
Мы сядзелі на палубе. Свежы, пранізлівы марскі вецер. Месяц — вечны спадарожнік усіх начных сустрэч. Мора, што шуміць за бортам, уздымаецца i апускаецца. Цёмныя густыя хвалі глуха i моцна стукаюць у борт, ускідваюць белыя знакі пены. Шторм.