11 лютага 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

11 лютага 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Сёння нясмелае сонца, на сонечным баку капае з дахаў. У дзве гадзіны дня – градус марозу. На балконе вытаяла з-пад снегу каліна, але птушкі яе чамусьці не ядуць. Сала ім падавай. Дурныя, дурныя, а сала любяць.