22 кастрычніка 1895, Фердынанд Рушчыц | Wir.by

22 кастрычніка 1895

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц

Разумею, як з-за мастацтва можна зрабіцца адзінцом. Нічым іншым не цікавіцца, адмовіцца ад блізкіх, пазбягаць людзей, забаў. Апошнія дні мой розум заняты толькі адной думкай - пра вымаганні мастацтва. На астатняе забываюся, амаль нічога не чытаю, не ведаю, як выглядаю, да знаёмых хаджу толькі па неабходнасці. Гэта накшталт idee fixe. I тое ж з усімі астатнімі. Ходзяць ускудлачаныя, параўноўваюць працы, хапаюць думкі іншых, кожнае слова, позірк наводзяць іх на роздум. А як стамляе такі лад жыцця, Божа, яшчэ колькі цяжкіх хвілін, колькі перад намі расчаравання!