21 кастрычніка 1941
Іван Мележ
Стаялі на ўскраіне Канстанцінаўкі. Мы бачылі, як гарэлі дзесяткі заводаў горада. Увесь дзень i вечар грымелі выбухі. Мы пойдзем у напрамку на Арцёмаўск. Такі важны горад здаем без адзінага стрэлу.
Што робіцца? Незразумела. Зрэшты, гэтага i ніхто з нашых не ведае.