11 чэрвеня 1895, Фердынанд Рушчыц | Wir.by

11 чэрвеня 1895

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц

Думаючы, што гэта грэцкая святыня, зайшоў у галоўную царкву. Аднак выявілася - і тут русіфікуюць як могуць. Тры касцёлы і адзін поп, які набажэнства адпраўляе толькі па-руску. У школе таксама толькі руская мова. Ад гэтага руская дзяржава будзе мець толькі карысць, аднак для гісторыі, этнаграфіі і, нарэшце, для мастацтва такая аднастайнасць будзе пачварна нуднай. I гэта тут, дзе столькі было народаў, дзе захавалася столькі традыцый. Праўда, і Троя можа разбурыцца Потым з апаратам пайшоў я на гару, сфатаграфаваў некалькі краявідаў, а адзін замаляваў. Пад вечар намаляваў невялікі краявід з вечаровым асвятленнем. Здалёк, з-за бухты, даляталі гукі ««Ат Мееr». Як было цудоўна! Нідзе хіба вядомая мелодыя не была так да месца, як тут увечары. Быў адзін, ніхто мяне не ведаў, а калі б і ведалі - не зразумелі б. А так добра на душы. Такі спакой, калі чалавеку здаецца - ён бачыць веліч Стваральніка Божа! Колькі ж вакол нас прыгажосці, колькі боскай гармоніі паказвае нам прырода. I як мы яе не разумеем !

Быў шчаслівы. Не хапала мне толькі істоты, якую мог бы прытуліць да сэрца і якой мог бы калі не словамі, дык, магчыма, пачуццём перадаць частку таго, чым перапоўнена мая душа...

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Чытаць артыкул