Айвазоўскі і Мінск
Работы Айвазоўскага то з’яўляліся ў Мінску, то прападалі. І тым не менш сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 13 палотнаў. Пра тое, як стваралася і папаўнялася гэта калекцыя, у сумесным відэаматэрыяле праекта wir.by і Нацыянальнага музея распавядае Надзея Вусава.
Лета на беразе Волі
Лета на беразе Волі. Да ранку нямнога.
Стужачка сонца, а потым — яшчэ, і яшчэ.
Воля ня ловіцца ў рукі разьліку зямнога.
Хваля ня ловіцца ў рэкі, бо сонцам цячэ.
Хваля мацнее — і сьвет на вачах маладзее,
юны прачнуўся — і сьлёз не хавае стары,
сонца ўстае — і прыходзіць у горад надзея,
дзень надыходзіць — і страх пакідае двары.
…
Андрэй Хадановіч, 15 жніўня 2020
Выбраныя вершы розных аўтараў, напісаныя гэтым важным і балючым летам 2020.
10 зніклых будынкаў Мінска
Мінск складана параўнаць з Парыжам ці Прагай. Наш горад не з’яўляўся каралеўскай рэзідэнцыяй, да XX стагоддзя не меў ён і сталічнага статусу. Мінск быў адносна невялікім правінцыйным горадам, у якім, аднак, неаднаразова з’яўляліся вартыя ўвагі архітэктурныя помнікі. На жаль, іх гістарычны лёс амаль заўсёды складваўся трагічным чынам, і сёння нам толькі і застаецца, што шпацыраваць па неадназначна адноўленых вуліцах Верхняга горада. Мінск страчваў сваю гісторыю цэлымі вуліцамі і кварталамі.
Дапаўняем архітэктурны вобраз горада некалькімі кропкамі, якіх няма на сучаснай мапе сталіцы.
Хто ты з адметных беларусак?
Упартыя і смелыя, творчыя і актыўныя, адчайныя і свавольныя: прайдзі тэст і даведайся, хто ты з адметных беларусак. Першы матэрыял праекта ў выглядзе тэста стаў сапраўды вірусным!
Уладзімір Дубоўка: ГУЛАГ і санеты Шэкспіра
«Калі ўзнікне ідэя зняць беларускі нацыянальны блокбастар, героем гэтай стужкі стане Уладзімір Дубоўка. Напэўна, больш адпаведнай асобы ў нас на сёння няма. Дубоўка — класік айчыннай літаратуры, паэт, празаік, перакладчык, мовазнаўца. Але пра мовазнаўцаў не здымаюць фільмы»
У гэтай відэалекцыі Ганна Севярынец распавядае пра паэта, празаіка, перакладчыка і мовазнаўца, які на 27 гадоў быў выкраслены з літаратуры.