Падборка матэрыялаў для наведвальнікаў «Прадмовы» | Wir.by
Пяць самых папулярных матэрыялаў праекта — сабраныя разам, адмыслова для наведвальнікаў фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»
Падборка матэрыялаў для наведвальнікаў «Прадмовы»

Падборка матэрыялаў для наведвальнікаў «Прадмовы»

Айвазоўскі і Мінск

Работы Айвазоўскага то з’яўляліся ў Мінску, то прападалі. І тым не менш сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 13 палотнаў. Пра тое, як стваралася і папаўнялася гэта калекцыя, у сумесным відэаматэрыяле праекта wir.by і Нацыянальнага музея распавядае Надзея Вусава.

page.png

Лета на беразе Волі

Лета на беразе Волі. Да ранку нямнога.

Стужачка сонца, а потым — яшчэ, і яшчэ.

Воля ня ловіцца ў рукі разьліку зямнога.

Хваля ня ловіцца ў рэкі, бо сонцам цячэ.

Хваля мацнее — і сьвет на вачах маладзее,

юны прачнуўся — і сьлёз не хавае стары,

сонца ўстае — і прыходзіць у горад надзея,

дзень надыходзіць — і страх пакідае двары.

Андрэй Хадановіч, 15 жніўня 2020

Выбраныя вершы розных аўтараў, напісаныя гэтым важным і балючым летам 2020.

729cbb71-e093-11ea-a9d5-5763c1db6719.png

10 зніклых будынкаў Мінска

Мінск складана параўнаць з Парыжам ці Прагай. Наш горад не з’яўляўся каралеўскай рэзідэнцыяй, да XX стагоддзя не меў ён і сталічнага статусу. Мінск быў адносна невялікім правінцыйным горадам, у якім, аднак, неаднаразова з’яўляліся вартыя ўвагі архітэктурныя помнікі. На жаль, іх гістарычны лёс амаль заўсёды складваўся трагічным чынам, і сёння нам толькі і застаецца, што шпацыраваць па неадназначна адноўленых вуліцах Верхняга горада. Мінск страчваў сваю гісторыю цэлымі вуліцамі і кварталамі.

Дапаўняем архітэктурны вобраз горада некалькімі кропкамі, якіх няма на сучаснай мапе сталіцы.

c46926b0-f056-11e9-ab4e-e8a62afaa477.png

Хто ты з адметных беларусак?

Упартыя і смелыя, творчыя і актыўныя, адчайныя і свавольныя: прайдзі тэст і даведайся, хто ты з адметных беларусак. Першы матэрыял праекта ў выглядзе тэста стаў сапраўды вірусным!

3d21a6b0-d29f-11ea-8605-ea01483768cb.pngУладзімір Дубоўка: ГУЛАГ і санеты Шэкспіра

«Калі ўзнікне ідэя зняць беларускі нацыянальны блокбастар, героем гэтай стужкі стане Уладзімір Дубоўка. Напэўна, больш адпаведнай асобы ў нас на сёння няма. Дубоўка — класік айчыннай літаратуры, паэт, празаік, перакладчык, мовазнаўца. Але пра мовазнаўцаў не здымаюць фільмы»

У гэтай відэалекцыі Ганна Севярынец распавядае пра паэта, празаіка, перакладчыка і мовазнаўца, які на 27 гадоў быў выкраслены з літаратуры.

v2.png