У беларускай літаратуры не так багата экзотыкі далёкіх краёў. Але гэта зусім не значыць, што нашы пісьменніцы і пісьменнікі толькі і сядзелі сярод родных балотаў і пушчаў. Ёсць «Іранскі дзённік» Пімена Панчанкі або паэма «Дзісенскі Чайлд Гарольд» Мойшэ Кульбака, дзеянні якой разгортваюцца ў Берліне. А яшчэ ёсць нарысы, мемуары і дзённікі пра замежныя ўражанні, якія здзіўляюць сваёй разнастайнасцю: нехта цікавіцца мясцовым побытам, нехта захапляецца архітэктурай, нехта заводзіць знаёмствы або проста назірае за людзьмі.
Читать