8 сентября 1944
Кузьма Чорный
За шэсць дзён пераклаў «Позняе каханне» Астроўскага - так гнаў мяне ў карак тэатр. І ўжо месяц ляжыць гатовы тэкст і не забіраюць. Гэта ўсё азіятчына ў эўрапейскай краіне Беларусі. Я мог бы звацца не Чорны Кузьма, а чорнарабочы. Колькі за свой век я зрабіў гэтых перакладаў і напісаў усяго, што без майго подпісу запоўнівае старонкі ўсёй нашай прэсы і ўсё на кавалак хлеба! Хлеб наш насушчны, усіх нас пасушыць.
Быў сёння ў ГІХЛе. Дагаварыўся аб «Скіп'ёўскім лесе» і зборніку апавяданняў. Каб хоць у Менск, цішыня і спакой, хоць і на попелішчы. Абы ціхі кут і штодзень спакойна пісаць.