28 мая 1967, Вячеслав Адамчик | Wir.by

28 мая 1967

Вячеслав Адамчик

Вячеслав Адамчик

Дзеці ўжо абшморгваюць дробныя няспелыя ягадкі на парэчках. Прыпамінаецца, як і сам малы бегаў шукаць пры рэчцы кусты парэчыак са светлымі пацеркамі няспелых ягадаў, ціхенька іх сашморгваў і ціхенька і нават са смакам еў. І ці толькі іх? Вайной мы, варакомскія пастухі, пракрадваліся, бо ўсё боязна было, у разбураны, спалены партызанамі фальварак Зосіна латашыць зялёныя сліўкі. Страх бярэ, якою ж смачнаю здавалася тая гарката зялёна-сіваватых здзічэлых пладоў.