23 августа 1942, Иван Мележ | Wir.by

23 августа 1942

Иван Мележ

Иван Мележ

Маімі заняткамі зацікавілася Жэня. «Што вы ўсё пішаце?» Яна ў мяне выклікае давер'е, у нас з ёй добрыя таварыскія адносіны, але я ўсё ж не сказаў ёй нічога толкам. Усё ж пісанне — гэта справа вельмі асабістая. Інтымная як бы.

Яна, можа, трохі пакрыўдзілася. Але сказала, што я пасля перавязак магу займаць яе «кабінет». Гэта — здорава! У кабінеце яе ёсць стол, a галоўнае — можна зачыніцца, быць аднаму. Ніхто глядзець не будзе.

Пасля работы i вечарамі пакой яе заўсёды вольны. Яна мне дала ключ.