6 января 1942
Максим Танк
Перакладаем з Піменам [Панчанкам] для сваёй газеты артыкул М. Калініна. Заходзіў М. Машара, прачытаў нам свой верш «Здраднік», прысвечаны М. Васільку. Зайздросная аператыўнасць! Калі ўсе мы былі ў ЦК, П. К. Панамарэнка задаў пытанне, як мы глядзім на тое, каб А. Александровіча вызваліць. Амаль усе выказаліся – супроць, кроме М. Лынькова: «Ды ўжо ж не такая яго і віна...». П. Панчанка прамаўчаў, ну і мы з М. Машарам нічога не маглі сказаць, бо не зналі А. Александровіча, не зналі і за што ён быў асуджаны. Помню толькі, якімі ў свой час былі разгубленымі і С. Малько («Паўлік») і Г. Смоляр, і «Герасім», калі мы даведаліся, што і А. Александровіч арыштаваны, а ён тады лічыўся адным з віднейшых лідэраў і заснавальнікаў «пралетарскай паэзіі».